Apple Vision Pro

Распрацоўшчык Эпл
Вытворца Foxconn[d]
Тып mixed reality headset[d]
Аперацыйная сістэма visionOS[d]
ЦП Apple M2[d] і Apple R1[d]
Сродкі кіравання eye tracker[d], Мікрафон, lidar[d] і camera[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Apple Vision Pro»гарнітура змешанай рэальнасці (ахоплівае дапоўненую і віртуальную рэальнасці) ад карпарацыі «Apple»[1][2], якая працуе на базе працэсара «Apple M2» і дапаможнага чыпа «Apple R1». Прадстаўлена 5 чэрвеня 2023 года на WWDC 2023. «Vision Pro» можна выкарыстоўваць з адаптарам сілкавання або асобным акумулятарам.

Першы прадукт «Apple» у новай для кампаніі катэгорыі з 2015 года, калі былі прадстаўлены «Apple Watch».

«Apple» пазіцыянуе «Vision Pro» як «прасторавы камп’ютар» (англ.: spatial computer), які аб’ядноўвае лічбавыя медыя з рэальным асяроддзем. Пры гэтым для ўзаемадзеяння з сістэмай можна выкарыстоўваць фізічныя элементы кіравання: жэсты, адсочванне руху вачэй і галасавыя каманды.

«Vision Pro» распрацаваны як аўтаномная прылада на базе аперацыйнай сістэмы «visionOS»[3], якая з’яўляецца вытворнай ад «iOS» і прызначаная для працы з прыкладаннямі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Аднак пры неабходнасці прыладу таксама можна падлучыць да «Mac».

  1. Adi Robertson. Apple Vision Pro is Apple’s new $3,499 AR headset (англ.). The Verge (5 чэрвеня 2023). Праверана 5 чэрвеня 2023.
  2. Apple Reveals 'Vision Pro' Headset and visionOS (англ.). MacRumors (5 чэрвеня 2023). Праверана 5 чэрвеня 2023.
  3. Apple представила visionOS — операционную систему для гарнитуры смешанной реальности Vision Pro. 3DNews. (5 чэрвеня 2023). Праверана 5 чэрвеня 2023.

Developed by StudentB